Юрыя Бандарэнку, грамадзяніна Украіны, затрымалі 5 траўня 2024 года. Адзначаецца, што ўкраінец «каля крамы “Транзіт“ [у Бабруйску] выказаўся ў прысутнасці іншых грамадзян у непрыстойнай форме пра Лукашэнку».
Адзін з прысутных данёс у міліцыю.
На судзе Бандарэнка прызнаў віну. Хаця аўдыё- або відэазапісаў, якія б пацвярджалі выказванне мужчыны, у матэрыялах справы няма, — падкрэсліваюць праваабаронцы.
Прысуд вынес 10 ліпеня 2024 года суддзя Андрэй Літвін, паведамляе ПЦ «Вясна».
вх