Беларуская Служба

Выйшла кніга вершаў Міхала Анемпадыстава, дзе будуць раней недрукаваныя творы

18.05.2025 10:32
Міхал Анемпадыстаў — адна з найпрыкметнейшых постацяў беларускага мастацтва.
    ,
Выйшла кніга вершаў Міхала Анемпадыстава, дзе будуць раней недрукаваныя творы.

Выдавец Раман Цымбераў выдаў новую кнігу паэзіі Міхала Анемпадыстава «Каб быць бліжэй да зорак», у якую ўвайшлі творы, якія раней не друкаваліся, паведамляе «Еўрарадыё».

Летась да 60-годдзя творцы выходзіла кніга «Ці помніш ты», у якую на той момант былі ўключаныя амаль усе вершы паэта.

Міхал Анемпадыстаў — адна з найпрыкметнейшых постацяў беларускага мастацтва: плакатыст, дызайнер, фотамастак, аўтар шматлікіх паэтычных твораў. Ён памёр у 2018 годзе.

Ён адзін са стваральнікаў беларускай рок-паэзіі. Быў аўтарам ідэі і тэкстаў рок-мюзікла «Народны альбом» (1997), песень для беларускіх гуртоў і выканаўцаў «Новае неба», «N.R.M.», Касі Камоцкай і інш.

У 2013 годзе выдаў зборнік сваіх вершаў «Глыбока, глыбока на дне філіжанкі кавы».

Лаўрэат прэміі «Рок-каранацыя» (1996, 1997 гадах, у тым ліку за «Народны альбом» як найлепшы альбом году).

У 2019 годзе ў памяць пра Міхала Анемпадыстава была заснаваная прэмія за найлепшы дызайн кніжнай вокладкі.

вс