Крыніца «Гомельскай Вясны» ў Светлагорску паведаміла, што ў школы, дзіцячыя садкі, цэнтры дзіцячай творчасці ды іншыя адукацыйныя ўстановы паступіла ўказанне звольніць з працы ўсіх супрацоўнікаў, якія з 2020 года прыцягваліся да адміністрацыйнай ці крымінальнай адказнасці паводле палітычных матываў. Пра гэта інфармуе «Новы Час».
Як паведамляюць крыніцы, у Светлагорску мясцовыя чыноўнікі ад адукацыі патрабуюць выканання такога распараджэння нават ад кіраўнікоў прыватных установаў, якія прадастаўляюць адукацыйныя ці выхаваўчыя паслугі. І тычыцца гэта не толькі педагагічных кадраў, але і абслуговага персаналу.
вс