Беларуская Служба

Палітолаг Усаў тлумачыць, чаму Пяткевіч стала віцэ-прэм'ерам

23.05.2025 10:49
Наталля Пяткевіч стала другой у сучаснай гісторыі Беларусі жанчынай на пасадзе віцэ-прэм’ера (пасля Наталлі Качанавай).
Наталля Пяткевічфота: БелТА

У чацвер пасаду віцэ-прэм’ера заняла Наталля Пяткевіч, якая да гэтага была першай намесніцай кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі. Уладзімір Каранік, месца якога заняла Пяткевіч, будзе кіраваць Акадэміяй навук. Яго знялі з пасады пасля трох месяцаў ад прызначэння.

Палітолаг Павал Усаў у нечаканым узмацненні пазіцыі Наталлі Пяткевіч бачыць спробу вярнуцца да мадэлі «аўтарытарнага лібералізму (макеўскім шляхам), як альтэрнатывы для існуючага аўтарытарнага мілітарызму (неататалітарызму)».

Галоўным заданнем Пяткевіч, лічыць Павал Усаў, будзе спроба забяспечыць прарыў ураду на Захад, то бок наладзіць кантакты і збліжэнне.

«У сённяшніх умовах гэта амаль немагчыма. Тым не менш, Пяткевіч адна з даволі моцных фігур у атачэнні Лукашэнка, інтэлектуальна вышэйшая ад Качанавай і Эйсмант. Атрымаўшы новую пасаду, яна будзе больш аўтаномнай і мабільнай у сваіх дзеяннях, скіраваных на спробы размарозкі адносінаў з Захадам», - піша палітолаг.

Наталля Пяткевіч стала другой у сучаснай гісторыі Беларусі жанчынай на пасадзе віцэ-прэм’ера (пасля Наталлі Качанавай).

ав