Беларуская Служба

ЕАБР лічыць падзенне попыту на беларускія тавары за мяжой адной з прычын запаволення росту ВУП

26.05.2025 12:01
Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця чакае росту ВУП Беларусі на 2,5%.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Запаволенне росту беларускай эканомікі з 3,1% (тут і далей у гадавым вымярэнні) у студзені – сакавіку да 2,8% у студзені – красавіку адбылося на фоне больш нізкіх тэмпаў у прамысловасці (1,4% пасля 2,1% месяцам раней), гаворыцца ў штотыднёвым макрааглядзе Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР), які цытуе «Позірк».

«Зніжэнне тэмпаў росту выпуску абумоўленае скарачэннем попыту на беларускія тавары на знешніх рынках», – падкрэслілі аналітыкі.

Разам з тым, звярнулі ўвагу ў ЕАБР, сектары, арыентаваныя на ўнутранае спажыванне, працягнулі актыўны рост: рознічны тавараабарот – на 10%, тавараабарот грамадскага харчавання – на 4,8%.

Інвестыцыйная актыўнасць захоўваецца на высокім узроўні: аб’ём інвестыцый вырас на 15%. Гэтаму, на думку спецыялістаў, «шмат у чым садзейнічала павелічэнне закупак абсталявання – на 21,2%».

Як паведамлялася, ВУП краіны (складаецца з ВРП шасці абласцей і сталіцы) за першую траціну 2025 года вырас на 2,8% да аналагічнага перыяду 2024-га. Яго аб’ём у наяўных цэнах склаў 81 млрд 356 млн 198 тыс. рублёў.

Згодна з зацверджанымі Аляксандрам Лукашэнкам найважнейшымі эканамічнымі прагнознымі (дэ-факта – планавымі) параметрамі на 2025 год, рост ВУП павінен скласці 4,1%.

У макраэканамічным аглядзе спецыялісты Еўразійскага банка развіцця пацвердзілі свой прагноз, што ў 2025 годзе рост беларускай эканомікі запаволіцца да 2,6%.

Міжнародны валютны фонд у красавіцкім аглядзе прагназаваў, што ВУП Беларусі павялічыцца ў 2025-м на 2,8%.
Летась у сярэдзіне кастрычніка Сусветны банк выдаў прагноз, паводле якога беларуская эканоміка ў 2025 годзе вырасце на 1,2%.

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця чакае росту ВУП на 2,5%.

аз

Лукашэнка ўсклаў на наймальнікаў адказнасць за працоўных мігрантаў

21.05.2025 14:45
На наймальнікаў ускладзеныя дадатковыя абавязкі, за невыкананне якіх ім пагражае адміністрацыйная адказнасць.

У Мінску адкрылася міжнародная вайсковая выстава Milex-2025

21.05.2025 16:45
Выставу будзе суправаджаць вайсковая канферэнцыя з удзелам каля 300 экспертаў і адмыслоўцаў.