З 27 па 30 мая на тэрыторыі Гродзенскай вобласці праходзяць маштабныя вучэнні па праверцы гатоўнасці дзяржаўных структур да дзеянняў пры пагрозе тэрарызму. Пра гэта карэспандэнту прапагандысцкага агенцтва БелТА паведамілі ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
У мерапрыемствах бяруць удзел падраздзяленні КДБ, Міністэрства абароны, МУС, МНС, Следчага камітэта, а таксама прадстаўнікі іншых дзяржорганаў.
Сцэнар вучэнняў прадугледжвае прымяненне спецыяльнай і вайсковай тэхнікі, узмоцнены кантроль і абмежаванне дарожнага руху ў раёнах правядзення аперацый.
Жыхарам рэгіёну рэкамендуецца з разуменнем паставіцца да магчымых часавых нязручнасцяў і выконваць указанні супрацоўнікаў праваахоўных органаў, зазначылі ў КДБ.
вс