Беларуская Служба

У Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў

28.05.2025 15:45
23 траўня супрацоўнікі КДБ масава правяралі гомельскіх адвакатаў на працоўных месцах.
Ілюстрацыйны здымакфота: Shutterstock/CC7

Супраць трох гомельскіх адвакатаў заведзеныя палітычныя крымінальныя справы, паведаміла «Позірку» крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

На аднаго з затрыманых распачата крымінальная справа паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Паводле слоў крыніцы, адваката абвінавацілі ва ўдзеле ў мітынгу восенню 2020 года, яго знайшлі па фатаграфіі. Пасля трох сутак утрымання ў ізалятары часовага ўтрымання адваката адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе і неразгалошванні матэрыялаў справы.

Другога адваката абвінавачваюць у  «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса). Ён  «нешта няправільнае дзесьці напісаў у інтэрнэце». Адвакат таксама адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе і неразгалошванні.

Трэці адвакат затрыманы па тым жа артыкуле, і гэта быццам бы звязана са справай аб узломе сілавікамі чат-бота праекта «Беларускі Гаюн» (маніторынг актыўнасці расійскіх войскаў у Беларусі). Ён знаходзіцца ў СІЗА.

Як паведамляе іншая крыніца, 23 траўня супрацоўнікі КДБ масава правяралі гомельскіх адвакатаў на працоўных месцах.

аз

«Беларусь працягвае жыць у змроку рэпрэсій» - cпецдакладчык ААН

28.05.2025 12:37
Нільс Муйжніекс паўтарае, між іншым, рэкамендацыі, выкладзеныя ў дакладах яго папярэдніцы, Анаіс Марэн.