У так званы «спіс экстрэмістаў», папаўненнем якога займаецца Міністэрства ўнутраных спраў, дадалі 28 новых прозвішчаў.
Папаўненне «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці» традыцыйна адбылося ў пятніцу, 30 мая, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».
У спісе, у прыватнасці, з’явілася прозвішча ксяндза Генрыха Акалатовіча, якога пакаралі 11 гадамі зняволення на падставе абвінавачання ў «шпіянажы на карысць Польшчы і Ватыкану».
Таксама ў спісе з’явіліся прозвішча супрацоўніцы прадпрыемства «Пеленг» Ірыны Суржык, якую ў сакавіку асудзілі на год і шэсць месяцаў калоніі за заклікі да сакнцый.
вс