Беларуская Служба

Сацсеткі палітзняволенага Міколы Дзядка прызнаныя «экстрэмісцкімі»

04.06.2025 09:47
Мікола Дзядок – беларускі грамадска-палітычны дзеяч, анархіст, блогер, журналіст, палітычны зняволены.
Мікола Дзядоккрыніца: spring96.org

Сацсеткі палітзняволенага Міколы Дзядка прызнаныя «экстрэмісцкімі».

Беларускі рэжым прызнаў экстрэмісцкімі акаўнты палітвязня ва «Укантакце», «Фэйсбуку», «Інстаграме», а таксама сайт «mikola.noblogs.оrg». Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Цэнтральнага раёну Мінска.

Мікола Дзядок – беларускі грамадска-палітычны дзеяч, анархіст, блогер, журналіст, палітычны зняволены. Ён быў жорстка затрыманы ў лістападзе 2020 года супрацоўнікамі ГУБАЗіКа.

У сакавіку 2021 года Следчы камітэт распачаў супраць Дзядка крымінальныя справы, абвінаваціўшы яго ў закліку да захопу ўлады і незаконных дзеяннях у дачыненні да гаручых матэрыялаў.

10 лістапада 2021 года Міколу Дзядка пакаралі 5 гадамі пазбаўлення свабоды ў калоніі агульнага рэжыму.

вс