Беларуская Служба

Расійскі беспілотнік напалохаў сотні жыхароў Рэчыцы 

04.06.2025 13:44
Больш за ўсё шуму нарабіў беспілотнік у Рэчыцкім раёне, які не толькі пралятаў над раёнам і цэнтрам Рэчыцы, але і манеўраваў, змяняючы кірунак на нізкай вышыні.
  -,    ().
Адзін расійскіх дронаў-камікадзэ, збітых ва Украіне (ілюстрацыя). Mil.gov.ua, CC BY 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=123057538

1 чэрвеня стаўся рэкордным днём паводле колькасці БПЛА, якія заляцелі ў Беларусь з тэрыторыі Украіны падчас расійскай масавай атакі, - паведамляе гомельскае выданне «Флагшток».

У першы дзень лета ўкраінскі канал «Ринда Моніторить» зафіксаваў з 3:00 да 9:00 дзесяць залётаў БПЛА на тэрыторыю Гомельшчыны.

Спачатку пачулі гук жыхары паўднёвых ускраінаў Гомля каля 3:40. З 5:00 да 6:00 беспілотнік чулі ў некалькіх населеных пунктах Мазырскага і Ельскага раёнаў. Потым, каля 8:30, два дроны праляцелі ў заходнім кірунку праз Калінкавічы. Верагодна, адзін з лятальных апаратаў упаў у Петрыкаўскім раёне.

Каля 8:00 яшчэ два беспілотнікі праляцелі над Ельскам. Іх далейшы шлях вядомы: дроны прыблізна а 8:35, перасеклі беларуска-ўкраінскую мяжу і працягнулі рух у кірунку ўкраінскага Оўручу.

Больш за ўсё шуму нарабіў беспілотнік у Рэчыцкім раёне, які не толькі пралятаў над раёнам і цэнтрам Рэчыцы, але і манеўраваў, змяняючы кірунак на нізкай вышыні. Сведкамі гэтаму сталіся сотні людзей з 9:00 да 10:00. Пры гэтым некалькі сведкаў апазналі характэрны трохкутны сілуэт дрона і ідэнтыфікавалі яго як «Шахед». Некаторыя лятальныя апараты былі афарбаваныя чорным колерам, а некаторыя былі светлыя.

эж