Першая беларуская анлайн-школа пачынае набор дзяцей у 4-10 класы на наступны навучальны год. Гэта ўжо будзе шосты набор у школе з моманту яе адкрыцця ў 2020 годзе. Там вучні маюць магчымасць атрымліваць паўнавартасную адукацыю з захаваннем прадметаў беларускага напрамку і атрымоўваць атэстацыю дзяржаўнага ўзору Украіны.
Агулам за 5 гадоў працы школа дапамагла 254 дзецям з Беларусі атрымаць адукацыю на роднай мове. За час працы было ўжо пяць выпускаў навучэнцаў, агулам выдалі 54 атэстаты аб базавай адукацыі і 24 аб сярэдняй дзяржаўнага ўзору Украіны.
У школе навучаюцца беларускія дзеці з 12 краін: Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы, Паўночнай Македоніі, Грузіі, Германіі, Кіпра, Турцыі, Партугаліі, ААЭ, Чарнагорыі, ЗША і Японіі.
Школа дае паўнавартасную адукацыю – класічныя школьныя заняткі з настаўнікамі.
вс