Беларуская Служба

Дэлегацыя КНР на чале з віцэ-спікерам парламента Чжан Цінвэем наведае Беларусь на гэтым тыдні

09.06.2025 09:01
У рамках візіту пройдзе другое пасяджэнне Камітэта высокага ўзроўню па супрацы паміж заканадаўчымі органамі дзвюх краін.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/WU HAO Dostawca: PAP/EPA.

Cустрэча старшыні ніжняй палаты парламента Беларусі Ігара Сергеенкі з віцэ-спікерам Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў адбудзецца 13 чэрвеня, паведамляе «Позірк. Навіны пра Беларусь».

Раней прэс-служба верхняй палаты беларускага парламента паведаміла, што ў рамках візіту пройдзе другое пасяджэнне Камітэта высокага ўзроўню па супрацы паміж заканадаўчымі органамі дзвюх краін.

2–4 чэрвеня Кітай наведваў Аляксандр Лукашэнка. У межах візіту адбыліся яго перамовы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. На трэці дзень пасля вяртання палітык адкрыў у Мінску нацыянальны футбольны стадыён, пабудаваны, паводле сцвярджэння Лукашэнкі, за кошт Кітая ў якасці «падарунку».

Позірк/юл