Новыя спадарожнікавыя здымкі ад Planet Labs, якія апублікавала шведскае выданне SVT, паказваюць, як у апошнія гады адбываецца мадэрнізацыя вайсковай базы пад Асіповічамі, дзе можа захоўвацца ядзерная зброя, звяртае ўвагу тэлеканал «Белсат».
Новыя спадарожнікавыя здымкі ад траўня 2025 года паказваюць, сярод іншага, што на базе пад Асіповічамі ў Беларусі савецкае сховішча ядзернай зброі мадэрнізуецца за трыма ўзроўнямі агароджы, з новай пагрузнай платформай для чыгуначнага транспарту і сістэмамі СПА.
Шведскае выданне таксама адзначае мадэрнізацыю ядзерных базаў у Расія, побач з краінамі НАТА: у Калінінградскай вобласці, на востраве Новая Зямля і на Кольскім паўвостраве.
Старэйшы навуковы супрацоўнік Ціхаакіянскага форуму Уільям Альбэрк, які раней працаваў над палітыкай у галіне ядзернай зброі ў НАТА, кажа, што Расія спрабуе ператварыць страх Захаду перад ядравай зброяй у зброю, якую яна можа выкарыстоўваць.
BELPOL пацвердзіў, што з лютага 2023 года расійскія ракетныя комплексы «Іскандэр-М» сапраўды пастаўляліся ў Беларусь, у размяшчэнне 465-й ракетнай брыгады ў Асіповічах. Там таксама месцяцца ракетныя комплексы «Точка-У».
эж