Больш за палову кампаній заяўляюць аб цікавасці да ўнутранага рэсурсу. Гэта каля 2,5 тыс. рашэнняў, якія, як яны мяркуюць, могуць быць укаранёныя на ўнутраным рынку.
Выручка рэзідэнтаў ПВТ на ўнутраным рынку за першы квартал 2025 года вырасла на 24% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам і перавысіла 500 млн рублёў (каля 144 млн еўра).
Істотна вырасла доля краін СНД (у першую чаргу Расійскай Федэрацыі) у агульным аб'ёме экспарту ПВТ.
За 2024 год і першы квартал 2025-га ў ПВТ зарэгістравана 139 новых рэзідэнтаў. Цяпер у яго ўваходзяць 1026 рэзідэнтаў, з якіх 30 працэнтаў — замежныя цэнтры распрацоўкі і прадуктовыя кампаніі.
Паводле belmarket.eu/вх