18 чэрвеня ў Бруселі Еўрапейскі эканамічна-сацыяльны камітэт і дэмакратычныя сілы Беларусі падпісалі «Мемарандум аб паразуменні», паведаміў Офіс Святланы Ціханоўскай.
Галоўная мэта дакумента – закласці асновы для пашыранага супрацоўніцтва паміж бакамі. У прыватнасці, гаворка ідзе пра ўмацаванне сувязі паміж грамадзянскай супольнасцю і незалежнымі СМІ краінаў Еўрапейскага Саюза і Беларусі, а таксама садзейнічанне ўдзелу беларускіх дэмакратычных структураў у еўрапейскіх сетках грамадзянскай супольнасці. Падрабязнасці, датычныя падпісанага дакумента, Офіс Ціханоўскай патлумачыў у сацыяльных сетках.
вс