Дакумент названы «Red Paper», каб падкрэсліць тэрміновасць і важнасць праблемы — пагроз бяспецы, звязаных з Беларуссю. У ім офіс Святланы Ціханоўскай не проста заяўляе пазіцыю, а сістэмна абгрунтоўвае яе дадзенымі і дае рэкамендацыі.
Дакумент публікуецца менавіта цяпер, паколькі сітуацыя абвастрылася: пагроза з боку Расіі ўзмацняецца, з’яўляюцца сігналы пра магчымы напад на краіны НАТА з беларускай тэрыторыі, тлумачыць Офіс. «Цяпер крытычна важна зафіксаваць гэта і прапанаваць альтэрнатыву. Бо цяпер — ключавы момант для вызначэння будучыні Беларусі і яе адносінаў з Еўропай. Дакумент дакладна паказвае, якія магчымасці адкрываюцца пры супрацоўніцтве і якія рызыкі існуюць, калі не пачаць дзейнічаць ужо сёння».
Што «Red Paper» дае беларусам?
«Red Paper» прызваны дапамагчы аргументаваць, што Беларусь можа быць не толькі пагрозай, але і часткай рашэння для рэгіянальнай бяспекі. Гэта дае беларусам падставу не толькі адчуваць сябе ўключанымі ў размову пра будучыню Еўропы, але і абвяргаць распаўсюджаныя міфы. Напрыклад, пра тое, што без Расіі Беларусь нібыта асуджаная на ізаляцыю ці стане «другой Украінай».
ав