Беларуская Служба

ПАРЕ прызнала адказнасць Лукашэнкі за перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей

25.06.2025 11:50
Да 14 жніўня 2024 года не менш за 3500 дзяцей былі вывезеныя і падвергнутыя палітычнай, ваеннай і рэлігійнай індактрынацыі, і што гэта адбывалася «па прамым загадзе Лукашэнкі».
          ( 3214)  .
Дзеці з акупаванага Расеяй Данбасу наведваюць брыгаду спецназу ўнутраных войскаў (в/ч 3214) у Мінску. Архіўнае фота газеты "СБ. Беларусь сегодня"

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы (ПАРЕ) прыняла рэзалюцыю, у якой прызнала адказнасць Аляксандра Лукашэнкі за гвалтоўнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны праз або на тэрыторыю Беларусі, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Адпаведная папраўка, унесеная з ініцыятывы Паўла Латушкі, грунтуецца на дакументах, сабраных Народным антыкрызісным упраўленнем. У ёй адзначаецца, што да 14 жніўня 2024 года не менш за 3500 дзяцей былі вывезеныя і падвергнутыя палітычнай, ваеннай і рэлігійнай індактрынацыі, і што гэта адбывалася «па прамым загадзе Лукашэнкі».

Арганізацыі Freedom House, «Вясна», ZMINA і BelPol у сваім дакладзе «Скрадзенае дзяцінства» ўжо кваліфікавалі гэтыя дзеянні як злачынствы супраць чалавечнасці. Дакументы былі перададзены ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе.

МЗС Украіны падкрэсліла важнасць прызнання дзеянняў Расіі, Беларусі і КНДР актамі агрэсіі і фіксацыі індывідуальнай адказнасці іх палітычных і ваенных лідараў. Гэтае рашэнне ПАРЕ разглядаецца як значны крок у юрыдычнай ацэнцы ўдзелу Мінска ў ваеннай агрэсіі РФ супраць Украіны.

эж