Беларуская Служба

Апостальскі нунцый Іньяцыа Чэфалія прыбыў у Беларусь

27.06.2025 13:59
Кожны з прысутных іерархаў мог пагаварыць з нунцыем і расказаць пасланніку Папы пра сваю гісторыю, падзяліцца досведам служэння ў Касцёле.
26                ( )
26 чэрвеня ў Мінску адбылася першая сустрэча біскупаў Беларусі з новым апостальскім нунцыем у Рэспубліцы Беларусь (папскім пасланнікам) арцыбіскупам Іньяцыа ЧэфальяКрыніца: Пінская дыяцэзія

26 чэрвеня ў Мінску адбылася першая сустрэча біскупаў Беларусі з новым апостальскім нунцыем у Рэспубліцы Беларусь (папскім пасланнікам) арцыбіскупам Іньяцыа Чэфалья, які прадставіў сабраным біскупам дакумент Ватыкана аб сваім прызначэнні на пасаду нунцыя. Пра гэта паведаміла ў сваім «Інстаграме» Пінская дыяцэзія.

Кожны з прысутных іерархаў мог пагаварыць з нунцыем і расказаць пасланніку Папы пра сваю гісторыю, падзяліцца досведам служэння ў Касцёле.

Напрыканцы мерапрыемства кіраўнік Касцёла Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, у рэзідэнцыі якога адбывалася сустрэча, пачаставаў братоў у біскупскім служэнні смачным абедам.

Іньяцыа Чэфалія нарадзіўся ў 1975 годзе на італьянскім востраве Сіцылія, належыць да мясцовай італа-албанскай каталіцкай Царквы візантыйскага абраду.

Першым дыппрадстаўніцтвам Чэфалія стала нунцыятура ў Эквадоры (2006-2010 г.г.), ён служыў сакратаром нунцыятуры ў Камбоджы, Лаосе, М’янме і Тайландзе (2010-2013 г.г.), часовым павераным і намеснікам пастаяннага назіральніка Святога Пасаду пры Радзе Еўропы ў Страсбургу. У 2020-2024 гадах служыў у Венесуэле.

вс