Справу супраць Максіма Урбановіча – брата Дзяніса Урбановіча, які абараняе Украіну, разглядае суд Заводскага раёну Мінску. Працэс пачаўся 27 чэрвеня, паведамляе «Белсат».
Максіма, брата лідара «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча, які ваюе ва Украіне з самага пачатку нападу расійскіх войскаў, абвінавачваюць паводле «народнага» артыкулу 342-га Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).
У справе яшчэ некалькі артыкулаў, але якія менавіта, пакуль не вядома.
Сваякі не маюць канкрэтнай інфармацыі, а Дзяніс Урбановіч больш за два гады не ўтрымлівае з Максімам кантактаў.
2 красавіка ў кватэру, якую здымаў Максім Урбановіч, уварваліся сілавікі. Пасля вобшуку яго адвезлі на допыт у КДБ. Спачатку Максіма трымалі ў СІЗА КДБ, а потым перавезлі ў СІЗА № 1 у Калядзічах.
У Максіма Урбановіча няма адваката, таму ён абараняе сябе ў судзе самастойна. 17 чэрвеня праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.
вс