Пра правядзенне «комплекснага занятку» з удзелам падраздзяленняў 188-й гвардзейскай інжынернай брыгады Узброеных сіл паведамляе выданне «Позірк», спасылаючыся на прэс-службу Міністэрства абароны Беларусі.
За ходам заняткаў, як заяўляецца, «асабіста назіраў» першы намеснік міністра абароны — начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Павел Муравейка.
«На берагах ракі Дняпро асабісты склад адпрацоўвае дзеянні ў складзе ўзвода (роты) па навядзенні моста, абсталяванні і ўтрыманні паромнай і дэсантавай пераправы», — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што «вадалазы выконваюць інжынерна-разведвальныя і інжынерна-тэхнічныя задачы ў раёне абсталявання пераправы».
«Гвардзейцы ўсталёўваюць інжынерныя загароды, прабіваюць праходы ў загародах умоўнага праціўніка і выконваюць размініраванне мясцовасці», — паведамляе ведамства.
«Асабісты склад іншых падраздзяленняў абсталёўвае акопы і бліндажы, а таксама маскіруе пазіцыі», — падкрэсліваецца ў рэлізе.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі безупынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі і зборы на фоне напружанасці ў дачыненнях з Захадам і поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль.
эж