Беларуская Служба

Беларусь стала найбуйнейшым пакупніком польскіх яблыкаў за межамі ЕС

10.07.2025 15:18
У  чэрвені ў Беларусь было пастаўлена амаль чатыры тоны яблыкаў.
Ілюстрацыйнае фотаImage by Pexels from Pixabay/CC0

Беларусь застаецца найбуйнейшым імпарцёрам польскіх яблыкаў сярод краін, якія не ўваходзяць у Еўрапейскі саюз, вынікае з дадзеных Польскага інстытута садоўніцтва і інспекцыі за чэрвень 2025 года, якія цытуе «Позірк».

Такая ж карціна назіралася, у прыватнасці, па выніках красавіка, дадзеных за май польскія крыніцы не прыводзяць.

Паводле звестак польскага боку, у чэрвені ў Беларусь было пастаўлена 3.982 тоны яблыкаў, далей ідуць Украіна (3.129), Казахстан (2.511), Егіпет (588) і Кыргызстан (161).

Гэта наступства сітуацыі з канца мая ў Беларусі. Тады Аляксандр Лукашэнка падчас даклада кіраўніка Брэсцкай вобласці Пятра Пархомчыка заявіў, што 2025 год «па яблыку, напэўна, будзе не вельмі ўраджайным».

У выніку 27 траўня ўрад зняў забарону на ўвоз у Беларусь з «недружалюбных краін» бульбы, цыбулі, белакачаннай капусты і яблыкаў.

З 2020-га года рэжым Лукашэнкі залічвае Польшчу ў шэраг «недружалюбных краін».

Крыніца: Позірк/юл