Беларуская Служба

Медыя паведамілі пра атаку ПВА Расіі на беларускі пасажырскі самалёт

11.07.2025 09:08
У сацыяльных сетках і расійскіх блогах распаўсюдзілі інфармацыю пра нібыта атаку расійскай сістэмы супрацьпаветранай абароны (ПВА) на пасажырскі самалёт Boeing 737-800, які выконваў рэйс AFL1845 з Мінска ў Маскву.
 .
Ілюстрацыйны здымак. Самалёт Белавііфота: Vladimir Zhupanenko/Shutterstock

Публіцыст Аляксандр Няўзораў піша, што СПА Расіі памылкова адкрыла агонь па беларускім рэйсе AFL1845 – самалёт прынялі за ўкраінскі дрон.

Нібыта «сёння ў 00:20 у раёне падлёту да маскоўскага аэрапорта Шарамеццева сістэма супрацьпаветранай абароны «Панцыр» па памылцы спрацавала па пасажырскім самалёце рэйса AFL1845, які рухаўся з Мінска. Паводле папярэдняй інфармацыі, борт быў памылкова ідэнтыфікаваны як украінскі беспілотнік».

Самалёт атрымаў нязначныя пашкоджанні, экіпаж здолеў пасадзіць судна. Пацярпелых сярод пасажыраў няма.

Абноўлена: Афіцыйнага пацверджання гэтага інцыдэнту не было. Праўладныя беларускія Тэлеграм-каналы заявілі, што інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці.

вх