Апошнія месяцы ў Беларусі працягваюцца затрыманні ў межах крымінальнай справы за перадачу інфармацыі «Беларускаму Гаюну», паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Як паведамлялі былыя вязні Акрэсціна, затрыманні адбываюцца ў межах арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Большасць затрыманых – мужчыны.
Паводле інфармацыі «Вясны», ужо адбылося як мінімум шэсць судовых працэсаў па гэтай справе.
Праваабаронцам вядома пра як мінімум 26 пацверджаных фігурантаў «справы Гаюна», якіх змясцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых значна большая.
вс