Беларуская Служба

Лондан, Нью-Ёрк, Хельсінкі, Варшава — беларусы па ўсім свеце ладзяць акцыі на 9 жніўня

08.08.2025 10:00
У Варшаве Марш Свабоды пачнецца ў 15:00 на Плошчы Пілсудскага.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneuzhursky/shutterstock.com

9 жніўня 2025 года спаўняецца пяць гадоў з прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, якія былі сфальсіфікаваныя рэжымам Лукашэнкі і сталі пачаткам масавых пратэстаў і рэпрэсій.

«Вось ужо пяць гадоў беларусы збіраюцца ў гэты дзень, каб нагадаць пра нашую нязломнасць і права на жыццё ў свабоднай краіне. Далучайцеся да акцыяў, каб сустрэць гэтую важную дату разам!»,  — заклікае ў сваім Тэлеграм-канале лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская.

Сярод шматлікіх падзей у гэты дзень адбудуцца:

Мітынг у сталіцы Літвы Вільні — у 12:00 на плошчы Лукішкі, у Варшаве Марш Свабоды пачнецца ў 15:00 на Плошчы Пілсудскага (plac Marszałka Józefa Piłsudskiego), у Кёльне шэсце стартуе ў 14:00 (Heumarkt, Unter Käster, Alter Markt, Am Hof). Роўна апоўдні ў Лондане на Downing Street запланаваны Дзень салідарнасці з беларусамі.

Акцыі салідарнасці адбудуцца таксама ў Стакгольме (13:00, Medborgarplatsen, Хельсінкі (13:00, каля Кіасма (Хельсінкі, Mannerheiminaukio), у Таронта (12:00, Беларускі цэнтр, 524 St. Clarens Avenue), Нью-Ёрку (13:00, Першая авеню пры 43-й вуліцы (Ralph Bunche Park 1st Avenue (at East 43rd Street) ды іншых гарадах свету.

ТГ С. Ціханоўскай