Беларуская Служба

Літва пачала вайсковыя вучэнні ў памежным з Беларуссю раёне

11.08.2025 12:01
Удзел у вучэннях прымуць каля 350 вайскоўцаў і 50 адзінак тэхнікі.
   11  22 ,  -  .
Вучэнні праходзяць з 11 па 22 жніўня, паведамляе прэс-служба Мінабароны Літвы.https://x.com/Lithuanian_MoD

У Варэнскім раёне Літвы, які мяжуе з Гродзенскай вобласцю, і на палігоне Гайжунай пачаліся вучэнні літоўскага войска, паведамляе euroradio.

Тактычныя вучэнні называюцца Arsus vilkas 2025 («Люты воўк 2025»), яны праходзяць з 11 па 22 жніўня, паведамляе прэс-служба Мінабароны Літвы.

Чакаецца, што ўдзел у вучэннях прымуць каля 350 вайскоўцаў і 50 адзінак тэхнікі. У першы тыдзень пяхотныя роты і штаб у Варэнскім раёне правядуць «абарончыя дзеянні ў населеных пунктах» з выкарыстаннем БМП і іншай тэхнікі. На другі тыдзень вучэнні з баявой стральбой адбудуцца на палігоне.

эж