Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская: Любая дамова з Пуціным павінна ўключаць ЕС, бо гэта пра Еўропу, у тым ліку, пра Беларусь 

11.08.2025 14:44
«Мы не павінны дазволіць Маскве будаваць сваю сферы ўплыву», — падкрэсліла Ціханоўская.
Святлана Ціханоўская PAP/Piotr Nowak

Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская заявіла, што любая дамова з Расіяй павінна адбывацца з удзелам ЕС, бо яна датычыць усяго еўрапейскага рэгіёну, у тым ліку Беларусі і Малдовы.

Заява прагучала на фоне паведамленняў пра сустрэчу Доналда Трампа і Уладзіміра Пуціна 15 жніўня на Алясцы, дзе, імаверна, абмяркуюць спыненне баявых дзеянняў ва Украіне. Удзел украінскіх і еўрапейскіх прадстаўнікоў пакуль не плануецца.

«Мы не павінны дазволіць Маскве будаваць сваю сферы ўплыву», — падкрэсліла Ціханоўская.

Дэмакратычныя сілы Беларусі асцерагаюцца што краіну могуць аддаць «як суцяшальны прыз» Уладзіміру Пуціну. Нагадаем, надоечы Офіс Святланы Ціханоўскай прапанаваў ЗША правесці круглы стол з удзелам беларускіх дэмакратычных сіл і ўлады для пошуку мірнага вырашэння крызісу ў Беларусі.

эж