Беларуская Служба

Украіна ўключыла беларускія прадпрыемствы ў санкцыйны пакет супраць вытворцаў і пастаўшчыкоў дронаў

17.08.2025 14:07
Украіна ўвяла санкцыі супраць расійскіх, кітайскіх і беларускіх кампаній, якія пастаўляюць тэхналогіі для вытворчасці «Шахедаў».
An Iranian-made Shahed drone.
An Iranian-made Shahed drone.Photo: Shutterstock

Рашэнне аб новых санкцыях супраць расійскага вайскова-прамысловага комплексу і яго партнёраў прыняла 16 жніўня Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.

Рашэнне ўвялі ў дзеянне ўказам Уладзіміра Зяленскага. У паведамленні прэс-службы прэзідэнта Украіны гаворыцца, што беларускія прадпрыемствы пастаўляюць Расіі электроніку.

Украіна ўключыла Мінскі завод шасцерняў і Мінскі прыборабудаўнічы інстытут у санкцыйны пакет супраць вытворцаў і пастаўшчыкоў дронаў

Агулам украінскія абмежаванні закранулі 39 фізічных асоб і 55 кампаній (43 расійскіх, 10 кітайскіх, 2 беларускія).

Санкцыі прадугледжваюць 16 відаў абмежаванняў, у тым ліку блакаванне актываў, гандлёвых аперацый, забарону на ўдзел у закупках, прыватызацыі, арэнду маёмасці на тэрыторыі Украіны, скасаванне візітаў, паседжанняў, перамоваў у пытаннях складання дамоваў і пагадненняў.

вх