Беларуская Служба

Белстат: жанчын у Беларусі больш за мужчын, а найбольш «жаночы» горад – Мінск

18.08.2025 12:01
Розніца ў працягласці жыцця паміж беларусамі і беларускамі да пачатку 2025 года склала 10,5 гадоў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Vincent Groeneveld/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Беларусі на 10 хлопчыкаў прыпадае 11,7 дзяўчынак. Найбольш жаночы горад – Мінск, тут суадносіны 10/12, паведамляе «Свабода» са спасылкай на з’весткі апублікаваныя ў зборніку Белстата.

Паводле іх, больш за ўсё блізкая да гендэрнага балансу Мінская вобласць – 11,3 жанчыны на дзясятак мужчын.
Пры гэтым беларускія жанчыны ў сярэднім на 2,8 гoдa старэйшыя за мужчын – гэта адбываецца з-за больш ранняй смерці мужчынскага полу ў параўнанні з жаночым. Розніца ў працягласці жыцця паміж мужчынамі і жанчынамі да пачатку 2025 года склала 10,5 гoдa.

Сярэдняму беларусу цяпер амаль 42 гады.

Самай маладой сярод абласцей стала Берасцейская – тут сярэдні ўзрост насельніцтва склаў 41,4 года, а Віцебская вобласць найбольш старая – 43,6 года.

аз

Топ-5 відаў дзейнасці з самымі высокімі заробкамі ў Беларусі

26.06.2025 12:12
Белстат апублікаваў інфаграфіку пра заробкі ў Беларусі па відах эканамічнай дзейнасці.