У лісце Ціханоўская падкрэсліла неабходнасць «падтрымліваць пазіцыю ЕС адносна Украіны». Для гэтага, паводле Ціханоўскай, павінны быць захаваныя «павага да тэрытарыяльнай цэласнасці, поўны суверэнітэт, гарантыі бяспекі і недапушчальнасць таго, каб Расія мела «права вета« на ўдзел Украіны ў міжнародных арганізацыях і саюзах».
На думку Ціханоўскай, Беларускае пытанне павінна быць улічанае таму, што «што агрэсія пачалася з тэрыторыі Беларусі праз палітыку Лукашэнкі», а таму «бяспека ў рэгіёне немагчымая без вырашэння беларускага пытання». Пад «вырашэннем беларускага пытання» Ціханоўская разумее спыненне масавых рэпрэсій, вызваленне палітвязняў, аднаўленне грамадска-палітычнага жыцця, забеспячэнне нацыянальнага дыялог і мірны транзіт улады.
вх