Беларуская Служба

«Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: TikTok-акаўнты «Еўрарадыё», старонка Media-Polesye ў «ВКонтакте»

19.08.2025 18:03
Таксама ў абноўлены спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» трапілі старонкі «belfilmacademy» «amialeshka» у інстаграме і тэлеграм «malorita_news».
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.LoboStudioHamburg/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пасля тыднёвага перапынку Міністэрства інфармацыі Беларусі 19 жніўня зноў папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, паведамляе БАЖ.

Паводле рашэння суда Пінскага раёна і г. Пінска ад 13 жніўня 2025 года ў гэты спіс уключылі старонку з назвай «Медиа Полесье» ў сацсетцы «ВКонтакте» (ідэнтыфікатар vk.com/mpolesye). На цяперашні момант старонка з такім ідэнтыфікатарам ужо не адчыняецца. Media-Polesye – гэта незалежнае інфармацыйнае інтэрнэт-выданне, якое асвятляе падзеі ў некалькіх рэгіёнах Брэсцкай вобласці.

У адпаведнасці з рашэннем суда Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці ад 11 жніўня 2025 года «экстрэмісцкай» была прызнаная старонка «belfilmacademy» (Беларуская незалежная кінаакадэмія) у сацсетцы Instagram (ідэнтыфікатар instagram.com/belfilmacademy).

8 жніўня 2025 года суд Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці пастанавіў лічыць «экстрэмісцкім» змест Telegram-канала «#МАЛОРИТА | NEWS» (ідэнтыфікатар t.me/malorita_news). Гэты рэсурс – агрэгатар мясцовых навін.
У гэты самы дзень суд Маларыцкага раёна прызнаў «экстрэмісцкім» акаўнт у TikTok з назвай «euroradio.plus Еўрарадыё.Плюс» (ідэнтыфікатар tiktok.сom/@euroradio.plus).

Напярэдадні, 7 жніўня 2025 года, суд Ленінскага раёна Магілёва прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» кантэнт акаўнта ў TikTok з назвай «Еурарадыё.Лайт» ( ідэнтыфіктар https://www.tiktok.com/@euroradio.lite). Таксама экстрэмісцкім прызнаны і лагатып інтэрнэт-рэсурсу. «Еўрарадыё» – незалежнае медыя, якое працуе з 2005 года і падае аўдыторыі інфармацыю пра падзеі ў Беларусі і свеце. З кастрычніка 2021 года старонкі ў сацсетках і месенджарах «Еўрарадыё» перыядычна ўносілі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У ліпені 2022 года рашэннем МУС Беларусі медыя было абвешчанае «экстрэмісцкім фармаваннем».

6 жніўня 2025 года суд Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» старонку ў Instagram з назвай «amialeshka» (ідэнтыфікатар instagram.com/amialeshka). Гэта прыватная старонка гродзенскага журналіста Андрэя Мялешкі, які цяпер працуе ў вымушанай эміграцыі.

аз

Мільярды злотых з ЕС можна яшчэ выкарыстаць на пракладку хуткаснага інтэрнэту

18.08.2025 17:02
Цяпер міністэрства збірае дадзеныя пра так званыя «белыя плямы» — месцы без хуткаснага інтэрнэту.