Беларусь заняла 103 месца ў рэйтынгу хуткасці мабільнага інтэрнету, падлічыў партал Speedtest.net. Гэты сервіс распрацавала кампанія Ookla. Яна публікуе штомесячны рэйтынг, які дэманструе хуткасць інтэрнэт-злучэння ў розных краінах свету, паведамляе euroradio.fm.
З мінулага месяца Беларусь страціла ў рэйтынгу адзін радок. На першым месцы — Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. Таксама ў тройку лідараў уваходзяць Катар і Кувейт.
Калі гаварыць пра звычайны шырокапалосны доступ у сеціва, дык тут сітуацыя ў Беларусі лепей: у рэйтынгу яна займае 90-е месца (пры гэтым згубіўшы тры радкі за мінулы месяц). А ў лідарах па гэтым паказчыку — Сінгапур, Чылі і Ганконг.
эж