Гаворка пра Алену Жылачкіну (Жываглод), Зарыну Сарокіну, Алега Давыдчыка, а таксама Цімафея Малахоўскага. У чэрвені КДБ паведамляў, што ўсе гэтыя людзі маюць дачыненне да «экстрэмісцкага фармавання» «Сумленныя людзі» («Честные люди») - нагадвае ПЦ «Вясна».
Ім інкрымінаваны шэраг артыкулаў крымінальнага кодэксу, сярод якіх «абраза Лукашэнкі», «распальванне варожасці», «стварэнне экстрэмісцкага фармавання», «дыскрэдытацыя Беларусі» і іншыя.
Ініцыятыва «Сумленныя людзі» была заснавана летам 2020 года, яна фіксавала парушэнні выбарчага заканадаўства і фальсіфікацыі падчас выбараў. У лютым 2022 года КДБ прызнаў яе «экстрэмісцкім фармаваннем». Згодна са зменамі ў беларускім КК, «спецыяльная вытворчасць» дазваляе праводзіць завочныя суды без прысутнасці абвінавачаных. Юрысты і праваабаронцы настойваюць, што гэтая працэдура пазбаўляе чалавека ягонага базавага права на абарону.