Беларуска дамовілася аб заняцці прастытуцыяй за ўзнагароду ў памеры «дзясяткаў тысяч шэкеляў у месяц», якая будзе дзяліцца паміж ёй і сутэнёрамі. 4 жніўня 2025 года жанчына прыбыла ў аэрапорт «Бэн-Гурыён».
Доказы доўга збіраць не прыйшлося – 5 жніўня падазроныя былі затрыманыя. Імі аказаліся мясцовыя жыхары – двое мужчын 43 гадоў і 62 гадоў, падлетак 16 гадоў, крыху пазней арыштавалі і жанчыну 52 гадоў, паведамляе Белсат са спасылкай на аддзел маральнасці паліцыі Тэль-Авіва.
Следчыя высветлілі, што падазроныя займаліся ўвозам жанчын з-за мяжы, у асноўным з краін былога СССР, і сутэнёрствам з мэтай продажу сексуальных паслуг у Ізраілі. Даходы сеткі ацэньваюцца ў сотні тысяч шэкеляў у месяц (100 000 шэкеляў – каля 25 тысяч еўра).
«Падчас следства ўзнікла падазрэнне, што адна з жанчын, уцягнутых у прастытуцыю, была згвалтаваная 43-гадовым падазраваным», – паведамляе ізраільская паліцыя.
нг