Беларуская Служба

Пераход мяжы з Польшчай на аўтамабілі займае 10 сутак

22.08.2025 15:35
Працэс пераходу мяжы ў зваротным кірунку займае значна менш часу.
Беларускі памежнік падчас праверкі аўтатранспарту крыніца: gpk.gov.pl

У чарзе на выезд з Беларусі на мяжы з Польшчай стаіць каля 4 тыс. 700 аўтамабіляў, вынікае са звестак Дзяржаўнага памежнага камітэту. За мінулыя суткі на дагляд накіравалі крыху больш за 450 транспартных сродкаў, паведамляе «Еўрарадыё».

Чалавек, які цяпер стаіць у зоне чакання першым, зарэгістраваўся ў чарзе ўвечары 13 жніўня – то бок амаль 10 дзён таму.

На пункце пропуску «Брэст» дзейнічае сістэма электроннай чаргі. Не трэба ўвесь тыдзень сядзець у машыне. Неабходна зарэгістравацца ў сістэме і сачыць за сітуацыяй дыстанцыйна.

Працэс пераходу мяжы ў зваротным кірунку займае значна менш часу – у чатах пішуць, што польска-беларускую мяжу на легкавым аўтамабілі можна прайсці цяпер за 7 гадзін.

вс