Беларуская Служба

Сайт і сацыяльныя сеткі ЕГУ былі ўнесеныя ў «экстрэмісцкі» спіс

23.08.2025 15:20
Такое рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінскa 20 жніўня.
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэтbaj.media

Сайт і сацыяльныя сеткі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта былі ўнесеныя ў «экстрэмісцкі» спіс Міністэрства інфармацыі Беларусі. Такое рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінскa 20 жніўня, паведамляе «Свабода».

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт быў заснаваны ў Мінскa ў 1992 годзе. У 2004 годзе ўлады Беларусі прымусілі ВНУ спыніць працу ў краіне, і ўжо з 2005-га яна дзейнічае ў Вільні.

ЕГУ ўдзельнічае ў Балонскім працэсе, выдае еўрапейскія дыпломы. Паводле ранейшых заяў кіраўніцтва, большасць студэнтаў універсітэта – беларусы.

ВНУ навучае бакалаўраў і магістраў гуманітарных і сацыяльных спецыяльнасцей. Навучанне вядзецца на ангельскай, беларускай, літоўскай і расійскай мовах.

У 2023 годзе ў ЕГУ экспанавалася выстава, прысвечаная зняволеным актывістам прафсаюзнага руху Беларусі.

аз

«Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: TikTok-акаўнты «Еўрарадыё», старонка Media-Polesye ў «ВКонтакте»

19.08.2025 18:03
Таксама ў абноўлены спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» трапілі старонкі «belfilmacademy» «amialeshka» у інстаграме і тэлеграм «malorita_news».