Беларуская Служба

Берлін аднавіў выдачу гуманітарных віз беларусам 

24.08.2025 11:07
З сакавіка 2021 года больш за 400 беларусаў атрымалі гуманітарныя візы ў Нямеччыну. 
ФРГ аднавіла выдачу гуманітарных віз для грамадзян БеларусіShutterstock

ФРГ аднавіла выдачу гуманітарных віз для грамадзян Беларусі, пра што паведаміў тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай. Паводле яе дарадцы па прававых пытаннях Леаніда Марозава, дэмакратычныя сілы і Офіс Ціханоўскай адразу адрэагавалі на прыпыненне прыёму заяў, узнімаючы праблему на ўсіх узроўнях. Марозаў падкрэсліў, што гэта рашэнне Берліну аднавіць выдачу гуманітарных віз адкрывае шлях да бяспекі для тысяч беларусаў, вымушаных пакінуць Радзіму праз рэпрэсіі.

Федэральны ўрад Нямеччыны пацвердзіў, што працэдуры прыём заяў на візу, якія падвяргаюцца асаблівай небяспецы за дзейнасць у абарону свабоды слова, дэмакратыі і правоў чалавека, будзе адноўлены. Разам з тым асобная паскораная працэдура для грамадзян Беларусі, Расіі і Ірана больш прымяняцца не будзе прымяняцца. У нямецкім МЗС падкрэслілі, што такія праграмы з’яўляюцца важным знешнепалітычным інструментам.

З сакавіка 2021 года больш за 400 беларусаў атрымалі гуманітарныя візы ў Нямеччыну. Аднак у ліпені 2025 года выдачу такіх віз спынілі пасля таго, як новая кіруючая кааліцыя абвясціла пра планы скараціць праграмы прыёму іншаземцаў.

эж