«У 1514 годзе нашыя продкі перамаглі нашмат большае маскоўскае войска, – гаворыцца ў звароце старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы. – Сёння мужнасць выяўляеце вы, змагаючыся супраць расейскіх агрэсараў ва Украіне. Менавіта ў гэтай бітве вырашаецца і лёс Беларусі, і будучыня ўсяго еўрапейскага кантыненту».
За асабістую адвагу ўзнагароджаныя байцы Палку Каліноўскага і падраздзелу «1514», усяго 75 чалавек, з іх 12 афіцэраў адзначаныя афіцэрскімі (залатымі) медалямі. Дзевяць байцоў узнагароджаныя пасмяротна.
У мінулыя гады Рада БНР узнагароджвала беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаюцца з расейскімі агрэсарамі ва Украіне, медалямі Ордэну Пагоні і медалём «За баявыя заслугі».
Баец Палку Каліноўскага, адзін з заснавальнікаў «Белага легіёну» Міраслаў Лазоўскі і баец Другога інтэрнацыянальнага легіёну Збройных сілаў Украіны Марыя Зайцава былі пасмяротна ўганараваныя Ордэнам Жалезнага Рыцара.
svaboda.org/вх