Беларуская Служба

Збіраюцца кніжкі для беларускай палічкі ў бібліятэцы ў польскай Алясніцы

11.09.2025 09:12
Ініцыятарка просіць землякоў перадаць прачытаныя беларускія кнігі.
      .
Творы польскай класікі выйшлі на беларускай мове. Перакладчык Мікола ХаўстовічБеларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Беларуска, якая жыве ў Алясніцы пад Уроцлавам, марыць пра стварэнне палічкі з беларускай літаратурай у мясцовай бібліятэцы.

Спадарыню Эмілію натхніла на гэтую ідэю, тое, што ў гарадской бібліятэцы можна пазычыць кнігі замежнай літаратурай на ангельскай, французскай, украінскай ці расійскай мовах. Аднак па-беларуску няма ані воднай кнігі. У бібліятэцы гатовыя зрабіць палічку з беларускімі кнігамі.

«Я ведаю, што ў Алясніцы нe шмат беларусаў і па беларускія кнігі не стаялі б у чарзе тут, але мне так хочацца, каб нашая мова і літаратура была прадстаўленай, заўважнай і бачнай паўсюль. Яна гэтага заслугоўвае», напісала спадарыня Эмілія ў Фейсбуку.

Беларуска просіць землякоў перадаць прачытаныя беларускія кнігі. Можна пасылкай, якую жанчына гатовая аплаціць, або асабіста, у тым ліку, ва Уроцлаве.