Беларуская Служба

Мікола Статкевіч адмовіўся пакідаць Беларусь і затрымаўся на нейтральнай паласе

11.09.2025 15:05
Экс-кандыдат у прэзідэнты быў арыштаваны яшчэ да выбараў 2020 года.
 .
Мікола Статкевіч.Фота: сацсеткі палітыка.

З’явілася інфармацыя, што ён стаіць на нейтральнай паласе паміж Беларуссю і Літвой і адмаўляецца дэпартавацца. Пра гэта паведаміла «Наша Ніва». 

69-гадовы экс-кандыдат у прэзідэнты быў арыштаваны яшчэ да выбараў 2020 года. Яго 2 гады і 7 месяцаў трымалі ў рэжыме інкамунікада ў турме Глыбокага, ад яго не было ні слова, ні вестачкі.

Мікола Статкевіч не адзіны, хто адмаўляецца пакідаць Беларусь.

Паводле крыніцаў @belsat, Уладзімір Мацкевіч, Максім Вінярскі і Генадзь Фядыніч таксама знаходзяцца на памежнай паласе паміж Беларуссю і Літвой.

нг

Сярод вызваленых палітвязняў — Мацкевіч, Статкевіч, Дзядок. Ёсць таксама грамадзяне Польшчы

11.09.2025 14:22
Сярод вызваленых палітвязняў — 14 грамадзян іншых краін.