Беларуская Служба

Гітанас Наўседа пра вызваленне беларускіх палітвязняў: гэта вялізны дыпламатычны поспех ЗША

11.09.2025 17:34
Навіна аб вызваленні з’явілася пасля сустрэчы ў Мінску Аляксандра Лукашэнкі з Джонам Коўлам, прадстаўніком Дональда Трампа.
Gitanas Nauseda
Gitanas NausedaShutterstock/Karolis Kavolelis

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа абвясціў, што вызваленне звыш паўсотні палітычных зняволеных у Беларусі адбылося дзякуючы дыпламатычным намаганням ЗША пры непасрэдным удзеле прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Гэта падзея — велізарны дыпламатычны поспех для Амерыкі, заявіў прэзідэнт Літвы. Менавіта Літва выразіла гатоўнасць прыняць вызваленых, паколькі з’явілася інфармацыя, што іх вязуць у амерыканскую амбасаду ў Вільнюсе.

— Разам з актывістамі беларускай апазіцыі мяжу перасеклі грамадзяне Вялікабрытаніі, Латвіі, Польшчы, Германіі і Францыі, якія ўтрымліваліся ў зняволенні ў Беларусі. Аднак не варта забываць, што там усё яшчэ застаюцца тысяча палітычных зняволеных, у тым ліку літоўцы.

Навіна аб вызваленні палітычных зняволеных у Беларусі з’явілася пасля сустрэчы ў Мінску Аляксандра Лукашэнкі з Джонам Коўлам, прадстаўніком Дональда Трампа, які перадаў ліст прэзідэнта ЗША кіраўніку Беларусі. Як паведамлялася, Лукашэнка заявіў, што гатовы працаваць над «глабальным пагадненнем».

Лукашэнка на сустрэчы з Коўлам заявіў, што гатовы адпусціць усіх палітвязняў — але толькі ў абмен на зняцце санкцый.

Нагадаем, Дональд Трамп раней згадваў пра 1400 — 1500 палітвязняў у Беларусі і патрабаваў іх вызваліць.

BYSOL абвясціў збор на дапамогу беларускім палітвязням, якія выйшлі з турмы.

- Пасля многіх гадоў турмы, людзей прымусова дэпартуюць з роднай краіны. З падарваным здароўем і без сродкаў да існавання. Без нашай з вамі дапамогі гэтым людзям будзе невыносна складана, - піша фонд.

IAR/нг

Сярод вызваленых палітвязняў — Мацкевіч, Статкевіч, Дзядок. Ёсць таксама грамадзяне Польшчы

11.09.2025 14:22
Сярод вызваленых палітвязняў — 14 грамадзян іншых краін.

«Гэта не акт дабрыні, а чарговы інструмент рэпрэсій»: як беларускія ўлады высылаюць палітвязняў з краіны

11.09.2025 16:02
Кожны выпадак трэба дакументаваць і даносіць да міжнароднай супольнасці - праваабаронца.

Ёсць пайменны спіс усіх вызваленых сёння палітычных вязняў

11.09.2025 17:02
Гэта агулам 52 асобы.