Беларуская Служба

Літва часова дазволіла праезд аўтамабілям з беларускімі нумарамі, але толькі ў бок Беларусі

12.09.2025 18:16
Згаданы крок прыняты ў сувязі з тым, што Польшча з 12 верасня закрыла мяжу з Беларуссю для ўсіх відаў транспарту.
   ( )
Пункт пропуску «Мядзінінкай» («Каменны Лог»)крыніца: Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы/Valstybės sienos apsaugos tarnyba

Аўтамабілям з беларускімі нумарамі часова дазволілі перасякаць беларуска-літоўскую мяжу, але перакрочыць граніцу могуць толькі транзітам з ЕС праз Літву і толькі ў бок Беларусі.

«Праз пункты памежнага кантролю Літоўскай Рэспублікі будзе дазволена выязджаць (вяртацца) у Беларусь усім легкавым аўтамабілям, зарэгістраваным у Беларусі. Гэта азначае, што неабходна ехаць наўпрост да мяжы, а не перамяшчацца па тэрыторыі Літвы», – гаворыцца ў афіцыйным адказе літоўскага боку, які цытуе Тэлеграм-канал Infotrans Media Belarus.

Згаданы крок прыняты ў сувязі з тым, што Польшча з 12 верасня закрыла мяжу з Беларуссю для ўсіх відаў транспарту, у тым ліку чыгуначнага. Рашэнне афіцыйнай Варшавы прынятае ў сувязі з правядзеннем на тэрыторыі Беларусі беларуска-расійскіх вучэнняў «Захад-2025».

вс