Алена Сыс, намеснік галоўнага рэдактара «Віцебскіх Вестак», выпусціла чарговы прапагандысцкі матэрыял пра тое, што ў Літве не хапае каля 500 настаўнікаў. На ўсю краіну. Віцебскую прапагандыстку так зацікавіла тэма недахопу настаўнікаў у Літве, што яна забылася сказаць галоўнае – журналістка чамусьці не стала расказваць пра тое, які недабор настаўнікаў у Віцебскай вобласці.
Так, у банку вакансій службы занятасці па Віцебскай вобласці адкрыта 361 вакансія па педагагічных спецыяльнасцях. Такі кадравы недабор у Віцебскім рэгіёне сувымерны з усёй Літвой. Нястача педагагічных работнікаў па ўсёй Беларусі складае не меней за 3 тыс. 514 чалавек. Пры гэтым насельніцтва Беларусі ў тры разы большае за насельніцтва Літвы, аднак недахоп педагогаў у Беларусі ў сем разоў перавышае літоўскі ўзровень.
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск