Беларуская Служба

У Беларусі новае «экстрэмісцкае фармаванне» – цэнтр «BEROC»

18.09.2025 18:20
Рашэнне аб уключэнні арганізацыі ў спіс забароненых прыняў Камітэт дзяржбяспекі 15 верасня.
    BEROC
Незалежны акадэмічны даследчы цэнтр «BEROC» spring96.org/скрыншот

Незалежны акадэмічны даследчы цэнтр «BEROC» прызналі ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем», паведаміла «Вясна». Рашэнне аб уключэнні арганізацыі ў спіс забароненых прыняў Камітэт дзяржбяспекі 15 верасня.

Паводле ведамства, дачыненне да «BEROC» маюць Данэйка Павел, Крук Дзмітрый, Барнукова Кацярына, Лузгіна Анастасія, Марозаў Радзіон, Мазоль Алег.

«BEROC» пачаў сваю дзейнасць у 2008 годзе як сумесны праект Стакгольмскага інстытута пераходных эканомік (SITE) і Эканамічнага адукацыйнага і даследчага кансорцыума (EERC) пры фінансавай падтрымцы Шведскага агенцтва па развіццю (SIDA) і Фонду Еўразія (East Europe Foundation).

«Сёння «BEROC» з'яўляецца вядучым незалежным акадэмічным даследчым цэнтрам у галіне эканамічных даследаванняў у Беларусі», – паведамляецца на сайце цэнтра.

«BEROC» праводзіць акадэмічныя і прыкладныя даследаванні, арганізуе адукацыйныя праграмы па сучаснай эканоміцы і ажыццяўляе іншую актуальную дзейнасць.

аз

Гурт Dzieciuki прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»

13.07.2025 13:33
Гурт Dzieciuki прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». Адпаведнае рашэннем 10 ліпеня прыняў МУС.