«Як вам ужо вядома, нядаўна ўлады Рэспублікі Польшча і Чэшскай Рэспублікі па абсалютна надуманых і беспадстаўных падставах прапанавалі пакінуць тэрыторыю сваіх дзяржаў беларускім дыпламатам у рангу саветніка», – цытуе Варанкова БелТА.
«Сёння ў Міністэрства замежных спраў Беларусі быў выкліканы выконваючы абавязкі кіраўніка дыпламатычнай місіі Чэхіі ў Беларусі Томаш Крыл. Яму ў якасці меры ў адказ было заяўлена аб абʼяўленні персонай нон-грата чэшскага дыпламата (дарадцы), якому належыць на працягу 72 гадзін пакінуць тэрыторыю Беларусі», – падкрэсліў Руслан Варанкоў.
«Хацелі б дадаткова акцэнтаваць, што да існуючай сітуацыі прывялі гадамі прадузятыя адносіны, якія культывуюцца, да Беларусі ўладамі Чэхіі, – працягнуў прэс-сакратар МЗС. – Мы вымушаны адказаць у адпаведнасці з існуючай дыпламатычнай практыкай, у тым ліку і ў кантэксце ўведзеных раней адносна пасольства Беларусі ў Чэхіі абмежаванняў».
Сёння таксама быў выкліканы ў МЗС часовы павераны ў справах Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Войцэх Філімонавіч, з якім адбылася размова на тэму бягучага стану беларуска-польскіх адносін. Падрабязнасці гэтай размовы будуць паведамлены пазней.
У пачаку верасня ў Еўропе была выкрыта шпіёнская сетка, да якой меў дачыненне беларускі КДБ. У расследаванні ўдзельнічалі EUROJUST і спецслужбы Румыніі, Чэхіі і Венгрыі. У сувязі з гэтым супрацоўнік пасольства, якога, верагодна, завуць Мікалай Дукшта, быў аб’яўлены персанай нон грата.
У Румыніі затрымалі былога намесніка кіраўніка Службы інфармацыі і бяспекі Малдовы Аляксандра Балана за дзяржаўную здраду і перадачу дзяржаўных сакрэтаў беларускім спецслужбам.
А ў Польшчы затрымалі беларускага актывіста апазіцыі, які працуе таксістам і жыве на мяжы з Беларуссю. Польшча выслала з краіны аднаго з дыпламатаў.
вх