Міграцыя становіцца адным з галоўных тармазоў для далейшага эканамічнага развіцця, піша Анастасія Лузгіна для «Банку ідэй».
Не менш як 400 тыс., або каля 4,4 працэнта грамадзян Беларусі, жывуць і працуюць за межамі краіны. Прыкладна такія лічбы атрымліваюцца, калі скласці даныя па асноўных напрамках міграцыі беларусаў.
Па стане на пачатак 2025 года каля 250 000 беларусаў стала пражывалі ў краінах Еўрапейскага саюза.
Пры гэтым рэальная колькасць беларусаў у гэтых краінах будзе большая. Частка людзей, якія ўжо больш за 5-10 гадоў увесь час пражываюць у Еўрапейскім саюзе, маглі атрымаць грамадзянства. Напрыклад, у выпадку наяўнасці карты паляка гэты працэс можа займаць усяго некалькі гадоў.
У Расію беларусы таксама пераязджаюць на заробкі ці на сталае месца жыхарства. У той жа час расійскі напрамак цяпер не надта прывабны для беларусаў. Як адзначаюць расійскія чыноўнікі, дадзеныя па занятых на рынку працы беларусам ёсць, але яны мізэрныя ў параўнанні з колькасцю працоўных у краіне грамадзян Таджыкістана і Узбекістана. Па стане на 2023 год доля беларусаў сярод працоўных мігрантаў складала каля 2%. У абсалютным выражэнні – гэта прыкладна 124 тыс. чалавек.
Яшчэ адной краінай, якая прываблівала беларусаў, была Грузія. Па стане на 1 студзеня 2025 года ў ёй жылі 12,8 тыс. грамадзян Беларусі.
вх