Беларуская Служба

Беларусь не хоча ваяваць з Польшчай - міністр абароны Беларусі 

21.09.2025 17:49
«Канечна, мы зацікаўленыя ў зніжэнні ваеннага, перш за ўсё, напружання».
-
Генерал-лейтэнант Віктар ХрэнінКрыніца: агенцтва «Ваяр»

Беларусь не хоча ваяваць з Польшчай, заявіў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін у інтэрв'ю журналісту тэлеканала «Россия 1» Паўлу Зарубіну.

«Польшча – усё-такі нашы суседзі. Як кажа наш прэзідэнт, суседзяў не выбіраюць. Ваяваць мы не хочам з імі», – сказаў Хрэнін.

Кіраўнік беларускага Мінабароны адзначыў, што ўся агрэсія ідзе ад палітычнага кіраўніцтва Польшчы. «Канечна, мы зацікаўленыя ў зніжэнні ваеннага, перш за ўсё, напружання», – сказаў Хрэнін, дадаўшы, што менавіта гэтым жаданнем было прадугледжана рашэнне перанесці ўсе актыўныя дзеянні вучэнняў «Захад-2025» углыб краіны.

вс