Беларуская Служба

Зміцер Ягораў: BySOL збіраецца і далей выплачваць па 1000 еўра палітвязням

26.09.2025 16:50
За тое, што Стрыжак застаецца ў BySOL, фонд выключылі з Міжнароднага гуманітарнага фонда.
Зміцер Ягораў facebook

Прадстаўнік BySOL Зміцер Ягораў кажа, што рашэнне выключыць фонд з Міжнароднага гуманітарнага фонда прымалі беларускія арганізацыі – іншыя ўдзельнікі фонда.



Паводле слоў Ягорава, за апошні год BySOL у супрацоўніцтве з МГФ аказаў дапамогу палітвязням на агульную суму каля 400 тысяч еўра. Гаворка пераважна ідзе пра выплаты памерам 1000 еўра на кожнага былога палітвязня, які звяртаўся ў фонд па гэтыя грошы.

І ўсё ж, кажа Ягораў, BySOL працягне сваю праграму выплаты былым палітвязням.

«Рашэнне Міжнароднага гуманітарнага фонда не азначае, што мы спыняем дапамогу і што людзі перастануць атрымліваць ад BySOL аднаразовыя выплаты, па гэтым трэку няма рашэнняў аб змене. Замарожваецца пілотная праграма па перанавучанні вызваленых, якую BySOL паспяхова распачаў. Мы спадзяемся, што гэтая праграма адновіцца, калі знойдуцца сродкі», – заявіў Ягораў.

Ён таксама падкрэсліў, што праграма выплаты былым палітвязням існавала яшчэ да таго, як з'явіўся Міжнародны гуманітарны фонд – праўда, па даных «Нашай Нівы», тады выплачваліся меншыя сумы, каля 300 еўра.

На сёння, паводле слоў прадстаўніка фонда, памер выплат і іх хуткасць не змяняюцца, то-бок палітвязням па-ранейшаму абяцаюць па тысячы еўра.

Ягораў прызнаў, што з выключэннем з Міжнароднага гуманітарнага фонда BySOL нясе вялікія страты.

«Роля грошай Міжнароднага гуманітарнага фонда для BySOL была важная, бо гэта істотныя сумы(…)Мы не бачым прычын апускаць рукі нават у такіх складаных сітуацыях, лічым, што праца і супрацоўніцтва на карысць пацярпелых ад рэпрэсій мусіць быць прыярытэтам», – канстатаваў Зміцер Ягораў.

аз

Камісія, сфарміраваная BYSOL, правяла разбіральніцтва, зафіксаваўшы 12 кейсаў харассмента з боку Андрэя Стрыжака

24.09.2025 11:43
Камісія рэкамендавала поўнае спыненне супрацоўніцтва з Андрэем і перадачу заснавання Фонду BYSOL.

Ёсць ужо наступствы рашэння BYSOL аб тым, што Стрыжак застаецца ў праўленні фонду

26.09.2025 09:35
Фонд выключылі з МГФ.