Беларуская Служба

У 2020–2025 гадах у Беларусі было вынесена 5 смяротных прысудаў — праваабаронцы

10.10.2025 11:48
10 кастрычніка – Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання. Беларусь з’яўляецца апошняй краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, якая штогод прымяняе смяротнае пакаранне.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Фота з адкрытых крыніц

Беларусь з’яўляецца апошняй краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, якая штогод прымяняе смяротнае пакаранне ў дачыненні да сваіх грамадзянаў, нагадваюць праваабаронцы «Вясны».

Пасля Другой сусветнай вайны сусветная супольнасць пераасэнсавала каштоўнасць кожнага чалавечага жыцця і дэкларавала права на жыццё кожнага чалавека незалежна ад яго сацыяльнага статусу. У 1971 годзе Рэзалюцыя ААН стала першым крокам да ўсеагульнай адмены смяротнага пакарання.

У 2020–2025 гадах у краіне было вынесена 5 смяротных прысудаў, вядома пра 2 расстрэлы і 3 акты памілавання.

Сярод асуджаных – маладыя людзі, людзі з цяжкім жыццёвым досведам, з пацверджанымі фактамі катаванняў ці адсутнасцю належнага разгляду.

За апошнія 30 гадоў да смяротнага пакарання ў Беларусі было прыгаворана каля 350 чалавек.

вх