Беларуская Служба

Эмігранты здалі ў Беларусі другі экзамен па дзяржаўнай мове

16.10.2025 15:01
Большасць замежнікаў справілася з тэстамі паспяхова. Станоўчы вынік атрымалі 68% удзельнікаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.PublicDomainPictures /pixabay.com/CC0 Public Domain

У Беларусі прайшло другое моўнае тэставанне іншаземцаў, якія прэтэндуюць на працу ў краіне, паведамляе «Наша Ніва».

Першы экзамен прайшоў 30 верасня. Тады тэсты здавалі каля 90 чалавек і, як паведамляла Міністэрства адукацыі, станоўчы вынік атрымалі 90% удзельнікаў, а 10% – не здолелі здаць экзамен.

Цяпер жа на выпрабаванне прыйшло ўдвая больш ахвотных – 182 чалавекі.

«Інтарэс да тэставання расце: усё больш рабочых-мігрантаў імкнуцца афіцыйна ўладкавацца на працу ў Беларусі і пацвярджаюць свае веды на справе», – заявілі ў Міністэрстве адукацыі.

Замежнікі ж справіліся з тэстамі ў большасці сваёй паспяхова. У выніку 68% атрымалі станоўчы вынік.

У Міністэрстве адукацыі ж прызначылі наступную дату – 30 кастрычніка.

Рэгістрацыя адкрыта ва ўсіх пунктах тэставання. Новыя заданні па рускай і беларускай мовах ужо гатовыя – іх даставяць проста ў дзень экзамену.

аз