Беларуская Служба

Незадэклараваныя культурныя каштоўнасці выявілі брэсцкія мытнікі ў асабістых рэчах грамадзяніна Беларусі, які вяртаўся з Польшчы (ВІДЭА)

16.10.2025 17:14
Прадметы накіравалі на экспертызу ў мытную лабараторыю. Эксперт вынес заключэнне, што карціна і гадзіннікі – культурныя каштоўнасці.
Грамадзянін Беларусі спрабаваў увезці з Польшчы незадэклараваныя культурныя каштоўнасціcustoms.gov.by

Брэсцкія мытнікі выявілі ў асабістых рэчах грамадзяніна Беларусі, які вяртаўся з Польшчы, незадэклараваныя культурныя каштоўнасці, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь.

Беларус ехаў пасажырам легкавога аўтамабіля Volkswagen праз пункт пропуску «Брэст». Тое, што перамяшчае толькі асабістыя рэчы, пацвердзіў выбарам для перасячэння мяжы зялёнага калідора.

Пры аглядзе аўтамабіля мытнік звярнуў увагу на наяўнасць у асабістым багажы мужчыны напісанай алеем карціны канца ХХ стагоддзя, двух камінных гадзіннікаў з мармуру і меднага сплаву, а таксама патэфон.

Прадметы накіравалі на экспертызу ў мытную лабараторыю. Эксперт вынес заключэнне, што карціна і гадзіннікі – гэта культурныя каштоўнасці.

Грамадзянін распавёў, што яму належыць толькі патэфон, а астатнія прадметы яго папрасіў перавезці праз мяжу незнаёмы чалавек.

Па гэтым факце Брэсцкай мытняй распачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 2 арт.15.1 КаАП Рэспублікі Беларусь.

Санкцыяй артыкула прадугледжана накладанне штрафу да 30 базавых велічынь з магчымай канфіскацыяй тавараў, якія незаконна перамяшчаюцца.

аз